что значит макарена с испанского

Пра што была «Макарэна» насамрэч

Далеатукуэрпаалегрыя Макарэна! Ээээ, Макарэна! Ага!

Хіт 90-х, выкананы на іспанскай мове дуэтам Los del Río, некалі гучаў з кожнага праса. Людзям па ўсёй планеце падабаўся палкі рытм, ды тэкст маглі разабраць далёка не ўсе — нават тыя, хто разумеў мову. Не менш падабаўся танец, прапанаваны ў кліпе на англамоўную версію песні. Youtube-канал Distractify паказаў «дзецям 90-х» сапраўднае значэнне слоў «Макарэны».

Макарэна — мянушка дзяўчыны, далёка не самай вернай свайму хлопцу. Англамоўная версія песні распавядае пра тое, як яна не адмовіла двум сябрам свайго хлопца, пакуль той быў у ад’ездзе. Іспанамоўныя куплеты дык наогул… з намёкамі.

«Дзеці 90-х», вядома, былі здзіўленыя тым, пад што танчылі ў дзяцінстве (а нехта — і на сваім вяселлі). Адзін са слухачоў прызнаўся, што слухаў песню аб прыгодах Макарэны ў царкве.

что значит макарена с испанского. Смотреть фото что значит макарена с испанского. Смотреть картинку что значит макарена с испанского. Картинка про что значит макарена с испанского. Фото что значит макарена с испанского

Вы ведаеце, што рабіць

«Наша Ніва» прапануе прыкладныя пераклады дзвюх версій «Макарэны».

Macarena (англамоўная версія)

Калі я танчу, яны называюць мяне Макарэна
І хлопцы кажуць, што я цудоўнае стварэнне
Яны хочуць мяне, але не могуць заваяваць мяне
Таму яны ўсе прыходзяць і танчаць побач са мной
Рухайся са мной, туліся да мяне
Калі будзеш малойцам, я вазьму цябе дадому

Пацеш сваё цела, Макарэна
Яно для таго, каб ты цешыла яго
Пацеш сваё цела, Макарэна
Ээээ, Макарэна! Ага! [прыпеў паўтараецца два разы]

Цяпер не турбуйся пра майго хлопца
Хлопца, якога зваць Вітарына
Ха, я не хачу яго, не выношу яго
Ён не быў малойцам, так што я (смех)
Ну праўда, што мне заставалася рабіць?
Ён з’ехаў з горада, а два яго сябра былі такія мілыя

Пацеш сваё цела, Макарэна… [прыпеў паўтараецца два разы]

Я не спрабую спакусіць цябе
Ма-ма-ма-ма-ма-ма-макарэна

Пацеш сваё цела, Макарэна… [прыпеў паўтараецца два разы]

Прыйдзі і знайдзі мяне, маё імя Макарэна
Я заўсёды на вечарынах, бо гэта весела
Далучайся, танчы са мной
І вы ўсе, хлопцы, хадзем са мной!

Пацеш сваё цела, Макарэна… [прыпеў паўтараецца пяць раз]

Макарэна (іспанская версія)

Пацеш сваё цела, Макарэна
Яно для таго, каб ты цешыла яго
Пацеш сваё цела, Макарэна
Ээээ, Макарэна! Ага! [прыпеў паўтараецца два разы]

У Макарэны ёсць хлопец, якога зваць…
Якога ўсе завуць па прозвішчы — Вітарына
І юнак даў клятву вернасці
У прысутнасці двух сяброў. Ага! [куплет паўтараецца два разы]

Пацеш сваё цела, Макарэна… [прыпеў паўтараецца два разы]

Макарэна, Макарэна, Макарэна
Табе падабаецца бавіць лета ў Марбэльі?
Макарэна, Макарэна, Макарэна
Табе падабаюцца здрады па-партызанску? Ага!

Пацеш сваё цела, Макарэна… [прыпеў паўтараецца два разы]

Макарэна мроіць пра Эль Кортэ Інглес*
І купляе самыя модныя рэчы
Яна хацела б жыць у Нью-Ёрку
І займець новага хлопца. Ага! [куплет паўтараецца два разы]

Пацеш сваё цела, Макарэна… [прыпеў паўтараецца два разы]

У Макарэны ёсць хлопец, якога зваць [куплет паўтараецца два разы]

Пацеш сваё цела, Макарэна… [прыпеў паўтараецца сем раз]

* Эль Кортэ Інглес — іспанская сетка крамаў «Англійскі модны двор». У беларускім кантэксце можна замяніць, напрыклад, на «Акропаліс».

«Макарэна» была запісаная па-іспанску андалузскім гуртам Los del Río ў 1992 годзе. Прыпеў быў прыдуманы, калі дуэт пабачыў танец венесуэльскай танцоркі, і адзін з яго ўдзельнікаў стаў спантанна напяваць радкі ў рытм танцу, называючы танцорку «Магдалена» (адсылка да Марыі Магдалены, якая намякае на палкасць чалавека, якога так называюць).

Першапачатковая версія 1992 года была запісаная як румба, затым былі запісаныя нью-фламенка-рэмікс, англамоўны рэмікс з жаночым вакалам і шэраг іншых версій, у тым ліку калядная, кавэры іншых гуртоў. Песня заняла сёмае месца ў спісе хітоў усіх часоў Billboard’s All Time Top 100, нумар адзін у спісе «цудаў аднога хіта» VH1.

P.S. А калі не любіце поп-музыку, паспрабуйце выдатны рок-кавэр Леа Марак’ёлі:

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *